У Беларусі Дзень Канстытуцыі - чвэрць стагоддзя таму быў прыняты асноўны закон дзяржавы

15 марта 2019

У Беларусі сёння Дзень Канстытуцы. Роўна чвэрць стагоддзя таму - 15 сакавіка 1994 года - быў прыняты асноўны закон дзяржавы, які з'яўляецца прававым фундаментам суверэннасці і гарантам праў і свабод кожнага беларуса. Традыцыйна ў гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах краіны школьнікі, якім ужо споўнілаася 14 гадоў, атрымліваюць свае першыя пашпарты. Аўтарытэтныя асобы дзяржавы ўручаць важны дакумент пераможцам алімпіяд, прызёрам спартыўных спаборніцтваў і ўсім тым, хто, нягледзячы на юны ўзрост, ужо зрабіў сваё ўклад у развіццё нашай краіны. Адзначым, сёлета акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!" праходзіць 15-ты раз.