У Беларусі далі зялёнае святло электракарам

15 марта 2020
На тыдні Прэзідэнт падпісаў указ, закліканы стымуляваць выкарыстанне машын на батарэях. У дакуменце прадугледжаны беспрэцэдэнтныя льготы. 

Яны датычацца як уладальнікаў электрамабіляў, так і тых, хто збіраўся іх набыць, але пакуль не адважыўся. Цана экалагічнага аўто біла па кішэні. Зараз абнуляецца ПДВ на электракар, не трэба плаціць пошліну за дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Нават паркоўка для транспарту на электрацязе будзе бясплатнай да 2026 года. Сетка станцый зарадкі пашырыцца. 

Аляксандр Лучонак сабраў меркаванні ўладальнікаў электрамабіляў, ацаніў рызыкі спыніцца дзе-небудзь на дарозе і высветліў, ці хутка па дарогах краіны будзе калясіць беларуская мадэль (відэа).