У Беларусі будуць вырабляць унікальныя лекі ад раку паводле кубінскіх тэхналогій

10 июля 2013

Зараз ідуць перамовы. Запатэнтаваны на Кубе прэпарат праходзіць клінічныя выпрабаванні ў Еўропе. Асаблівасць яго тэхналогіі складаецца ў малекуле, над стварэннем якой кубінскія навукоўцы працавалі некалькі гадоў.


Пасля выканання ўсіх неабходных працэдур прэпарат паступіць у беларускія бальніцы ў найбліжэйшыя паўтара-два гады.