У Беларусі законапраекты будуць ацэньваць на адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця

18 декабря 2018

З 1 лютага ўсе законапраекты ў Беларусі будуць ацэньваць на адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця. Гэта першая такая норма на прасторы СНД. Сёлета таксама прыняты шэраг законапраектаў, накіраваных на сістэмную працу па дасягненні канкрэтных ЦУР. Напрыклад, аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі, асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях.

Іаана Казана-Вішнявецкі, пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі: "Беларусь адрозніваецца на фоне іншых краін прасторы былога Савецкага Саюза. Нават на фоне еўрапейскіх краін тым, што сістэма каардынацыі гэтай работы па Мэтах устойлівага развіцця вельмі добра пабудаваная. Я думаю, што з такім патэнцыялам Беларусь можа вельмі хутка і хутчэй за іншых у гэтай прасторы дасягнуць Мэтаў устойлівага развіцця".

Мэты ўстойлівага развіцця - глабальная ініцыятыва ААН, якая ўключае 17 пунктаў, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, а таксама вырашэнне праблем, звязаных з кліматычнымі змяненнямі.