У Беларусі будуць функцыянаваць рабочыя групы па навядзенні парадку на будаўнічых пляцоўках

27 января 2019

У Беларусі на пастаяннай аснове будуць функцыянаваць рабочыя групы па навядзенні парадку на будаўнічых пляцоўках.

Іх арганізуюць пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах. Акцэнт перш за ўсё на бяспецы. Гэтымі днямі Дзяржбуднагляд праводзіць маніторынгі на сталічных аб'ектах. У адным з рэйдаў пабывала і наша здымачная група.

 

Расказвае Вікторыя Антоненкава.

Будпляцоўка - гэта аб'ект, які патрабуе ўвагі пастаянна, бо парадак тут - гэта парадак на будоўлі і вакол яе. А дакладнае выкананне сваіх абавязкаў персаналам - гэта камфортныя і бяспечныя ўмовы працы.

 

Гандлёва-забаўны комплекс па вуліцы Ціміразева амаль гатовы да здачы, засталіся аддзелачныя работы. Неўзабаве тут размесцяцца больш за 150 магазінаў, рэстараны і фуд-корты, супермаркет, сучасны кінатэатр, а таксама самая вялікая ў Еўропе паветраная труба. Вялікія плошчы - тут каля 60 тысяч квадратных метраў - патрабуюць ад будаўнічай брыгады максімум увагі і высілкаў.

 

Гэтую простую ісціну падтрымліваюць і наглядныя органы. Бо годная праца вымяраецца не толькі заработнай платай, але і камфортнымі і бяспечнымі ўмовамі працы. За апошнія 10 гадоў у Беларусі сур'ёзна зніжаны ўзровень траўматызму, і зараз асноўны акцэнт на прафілактычнай рабоце.

 

У 2018 годзе Дзяржбуднагляд правёў праверкі больш чым на 7 тысячах аб'ектаў па ўсёй краіне. Парушэнні выяўлены ў 65 працэнтах выпадкаў. А таму ў 2019-м асаблівую ўвагу нададуць павышэнню культуры вытворчасці работ.

 

Адна з мер павышэння культуры вытворчасці - стварэнне рабочых груп па навядзенні парадку на будаўнічых пляцоўках. Яны не толькі будуць выязджаць з рэйдамі на будпляцоўкі, але таксама правядуць рэгіянальныя круглыя сталы, семінары з удзелам буйных забудоўшчыкаў, падрадчыкаў і іншых зацікаўленых.