У Беларусі будзе створаны інстытут генеральных канструктараў

2 августа 2013

Аб гэтым сёння было заяўлена ў Нацыянальнай акадэміі навук на форуме па навукова-тэхнічным патэнцыяле краіны. Канструктары зоймуцца распрацоўкай найноўшых мадэляў тэхнікі і ўкараненнем яе ў вытворчасць. За апошні год навукоўцы на стварэнне ноу-хау выдаткавалі без малога трыльён рублёў. Гэтыя грошы ўжо сёння працуюць на прамысловы сектар эканомікі.


Навукоўцы і далей будуць ісці па шляху стварэння буйных навуковых цэнтраў на базе холдынгавых кампаній. Цэнтры па выпуску разумных машын ужо функцыянуюць на мінскім аўтамабільным і трактарным заводах, БелАЗе і Інтэграле.