У Беларусі будзе створаны адзіны банк даных зваротаў грамадзян

25 октября 2017

Такое рашэнне было прынята напярэдадні на нарадзе Кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта. Падрабязнасці каля гадзіны таму нашаму тэлеканалу паведаміла Наталля Качанава падчас прыёму грамадзян у адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы.

Асноўныя пытанні тычыліся працы сістэмы ЖКГ, у прыватнасці, капрамонту. Таксама заяўнікі ўзнімалі тэмы працаўладкавання, выдзялення жылля маладым сем'ям і выплаты пенсій. Да гэтага моманту ўжо разгледзелі больш за 2 дзясяткі праблемных пытанняў.