У Беларусі будзе халодна і трохі дажджліва

1 октября 2013

Днём месцамі магчымы мокры снег, паветра прагрэецца да +11. Уначы чакаюцца замаразкі да -4.


Такое нетыпова халоднае для беларускай восені надвор'е паскорыла пачатак абагравальнага сезона. Сёлета ён пачаўся амаль на два тыдні раней, чым летась. Так, у аб'екты сацсферы Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцей цяпло прыйшло яшчэ ў пятніцу. Учора ацяпленне пачалі ўключаць у бальніцах, школах і дзіцячых садах Мінска, Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Дарэчы, у Віцебскім рэгіёне адначасова з сацаб'ектамі пацяплее і ў кватэрах. Што датычыцца сталіцы, дык тут ацяпленне будуць уключаць паэтапна, па 20% штодня на працягу гэтага тыдня. А вось у кватэры брастаўчан цяпло пакуль не прыйдзе. Тут сярэднесутачная тэмпература за пяць дзён перавысіла 8 градусаў.