У Беларусі бальнічныя лісты зараз можна атрымаць і ў прыватных медцэнтрах

2 февраля 2016

Праўда, пакуль у сталіцы, напрыклад, самі ўстановы аховы здароўя не гатовыя аказваць пацыентам такую паслугу. Зараз спецыялісты прыватных цэнтраў праходзяць перападрыхтоўку ў Медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Што датычыцца неабходнай дакументацыі, то бланкі заказаныя з улікам камерцыйнага сектара. Да канца года Міністэрства аховы здароўя абяцае стварыць і адзіную электронную базу дакументаў, каб выключыць магчымасць узяць два бальнічныя ў розных медцэнтрах. Выдаваць бальнічныя лісты - права самой ўстановы аховы здароўя. Так што перад візітам пацыентам варта ўдакладняць інфармацыю аб наяўнасці такой паслугі.