У Беларусі больш як 300 чалавек сталі донарамі плазмы

5 июня 2020
У Беларусі донарамі плазмы крыві сталі ўжо больш як 300 чалавек, якія перахварэлі на каранавірус. Так, пацыент за адну працэдуру, якая займае ўсяго 45 хвілін, можа выратаваць адразу тры жыцці. Пры гэтым здаўшы 600 мілілітраў крыві. Адным з добраахвотнікаў сёння стаў старшыня Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Вячаслаў Шыла, які перахварэў на COVID-19. Сёння з яго здароўем усё ў парадку, і ён гатовы дапамагаць іншым. 

Страхавы фонд дапамогі працаўнікам аховы здароўя, якія захварэлі на COVID-19, створаны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў пачатку красавіка пры прафсаюзе працаўнікоў аховы здароўя. На сёння ў скарбонцы фонду амаль паўтара мільёна рублёў. Медыкам ужо выплачана больш як 500 тысяч рублёў.