У Беларусі больш як 20 пацыентаў ужо прайшлі лячэнне дэпрэсіі новым метадам

31 января 2015

Для гэтага ў сталічным навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя з'явіўся пакуль адзіны ў нашай краіне магнітны стымулятар з сістэмай ахаладжэння. Ён дазваляе праводзіць не толькі лячэнне, але і дыягностыку душэўных і неўралагічных хвароб. Працэдура займае ўсяго 15-20 хвілін. Але эфект, гавораць спецыялісты, перасягнуў усе чаканні. 83% пацыентаў пайшлі на папраўку. Як сёння ў нашай краіне лечаць так званую хваробу мегаполісаў - ведае Улада Карніцкая.

Нягледзячы на знешні выгляд, гэта працэдура абсалютна бяспечная. Больш за тое, для некаторых пацыентаў тут, у навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя, неабходная. Гэтая пацыентка папрасіла зваць яе проста Вольгай, хаця ці наўрад гэта яе сапраўднае імя. У дзяўчыны цяжкая форма дэпрэсіі і афішыраваць дыягназ, з якім яна змагаецца ўжо некалькі гадоў, зразумелая справа, ёй не вельмі хочацца. Але не расказаць аб альтэрнатыве медыкаментознага лячэння, а па сутнасці аб новай надзеі на вылячэнне, дзяўчына не змагла.

Але галоўнае тут, гавораць спецыялісты, гэта пакуль. Вынік выяўляецца выключна індывідуальна. Так жа індывідуальна падбіраецца сам курс лячэння для кожнага пацыента. Сутнасць працы новай апаратуры простая. У залежнасці ад захворвання спецыяліст тармозіць або стымулюе працу структур мозгу, якія адказваюць за мову, слых або зрок. У сярэднім працэдура доўжыцца 15-20 хвілін

Такая апаратура дапамагае не толькі лячыць пацыента, але і ставіць дыягназы з высокай дакладнасцю. Што яшчэ цікава, тут могуць вызначыць, ляўша вы, або праўша, нават, калі чалавека перавучылі яшчэ ў дзяцінстве. А гэта яшчэ адзін плюс для ўрачоў, асабліва, калі чалавека рыхтуюць да аперацыі на мозгу

Праўда, гэта ўжо ў выключных выпадках. Для лячэння дэпрэсіі аператыўнае ўмяшанне не патрабуецца. Але праблему гэта меншай не робіць.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, менавіта гэта хвароба займае першае месца ў свеце сярод прычын нез'яўлення на працу, і пакутуюць ад ее на планеце 100 мільёнаў чалавек. У нашай краіне, паводле статыстыкі, да дэпрэсіі схільныя ўсяго 6-10 % беларусаў

Марына Мінзер, загадчыца аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя":

"Антыдэпрэсантаў зараз вялізная колькасць. Але ёсць пацыенты, якія, на жаль, резістэнтныя. Калі пацыент прымае адзін антыдэпрэсант, другі ў належнай тэрапеўтычнай дазіроўцы і пры гэтым не адчувае палягчэння, для гэтага ў нас з'явіўся новы метад".

У цэлым жа такую працэдуру ўрачы рэкамендуюць не толькі пацыентам, якія пакутуюць ад дэпрэсіі. Спецыялісты гавораць, лячэнне можа мець поспех і для тых, хто перанёс інсульт. А таксама яго раяць людзям з хваробай Паркінсана, слыхавымі галюцынацыямі і нават шызафрэніяй. Адзінае супрацьпаказанне - метал у арганізме: ад дужак і дыскаў, якія выкарыстоўваюцца ў траўматалогіі, да кардыёстымулятараў.