У Беларусі анамальная зімовая паводка

9 Студзеня 2018

У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці талымі водамі ракі Пціч падтопленая дарога Лучыцы - Хвойня. Участак пакуль часова закрыты для легкавога транспарту, жыццядзейнасць у вёсцы не парушаная. Пагрозы будынкам няма. Ратавальнікі ўвесь час назіраюць за становішчам.