У Беларусі актыўна ўкараняецца вучэбная праграма паспяховага бацькоўства

14 мая 2015

Cёння ва ўстановы адукацыі Беларусі актыўна ўкараняецца навучальная праграма паспяховага бацькоўства, распрацаваная ў Ірландыі. Пра гэта ў рамках анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі расказала Ірына Міронава - дырэктар прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Беларусі.

 

Ірына Міронава, дырэктар прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Беларусі: "Першы, пачатковы курс - гэта бацькі, якія маюць дзяцей ад 0 да 6 гадоў. Але мы рэкамендуем  з 3 да 6 праходзіць гэтую праграму. Далей праграма для бацькоў, якія маюць школьнікаў. І  наступны курс для бацькоў, якія маюць дзяцей-падлеткаў, які мы назвалі "Курс выжывання для бацькоў падлеткаў".

 

Тыя, хто паспяхова асвоіў базавыя навыкі праграмы, могуць прайсці вышэйшы курс. Навучыцца эфектыўным метадам выхавання можна больш  чым у 160-ці геаграфічных пунктах краіны. Усе падрабязнасці інтэрв'ю даступныя на сайце кампаніі  tvr.by.