У Беларусі актыўна ўкараняецца тэхналогія электроннага подпісу

4 марта 2017

Сэканоміць час і грошы падчас афармлення дакументаў.

Зусім хутка кожны беларус зможа атрымаць сваю ID-карту. Беларускія распрацоўкі ўпэўнена пакараюць свет - Viber, MSQRD, World of Tanks. А зараз яшчэ адно ноу-хау - сертыфікат адкрытага ключа электронна-лічбавага подпісу. З дапамогай гэтай тэхналогіі падпісваць дакументы можна не толькі не выходзячы з дому, але і за мяжой. Сістэма ўжо актыўна выкарыстоўваецца ў бізнес-асяроддзі. З навінкай пазнаёміўся Юрый Шаўчук.

Наталля Быстрамовіч набывае электронны подпіс ужо не першы раз. Бухгалтару сістэма максімальна спрасціла прафесійнае жыццё. А яшчэ зусім нядаўна жанчыне прыходзілася абыходзіць шмат арганізацый, каб падпісаць усе дакументы.

Некаторыя мяркуюць, што электронны подпіс - гэта наш асабісты подпіс, але толькі ў лічбавым варыянце. Да прыкладу, як у кіроўчым пасведчанні. Насамрэч не. Лічбавы подпіс мы не можам убачыць, бо гэта набор выпадковых сімвалаў.

Адна з галоўных пераваг электроннага подпісу ў тым, што калі дакумент пацверджаны, то ніякіх змяненняў у яго ўжо ўнесці не атрымаецца. Падробка таксама выключаная, бо для стварэння ЭЦП выкарыстоўваюцца складаныя крыптаграфічныя пераўтварэнні. Калі носьбіт з ключом страціцца, зламыснік не зможа ім скарыстацца, бо подпіс абаронены паролем. Спроб падробак і крадзяжоў у Беларусі не зафіксавана.

Сёння паслуга даступная ўсім, толькі вось пералік выкарыстання для фізічных асоб невялікі. Пакуль што толькі шэсць беларускіх банкаў дазваляюць сваім кліентам без прысутнасці супрацоўнікаў кіраваць асабістым кабінетам. А вось каму сапраўды можа спатрэбіцца электронны подпіс, так гэта юрыдычным асобам. Падача падатковых дэкларацый, рахунак-фактур па ПДВ, статыстычнай справаздачнасці - гэта толькі няпоўны спіс тых аперацый, якія змогуць рабіць бізнесмены, не ўстаючы са свайго працоўнага месца або ўтульнага крэсла.

Для таго каб стаць уладальнікам свайго асабістага лічбавага подпісу, чалавеку дастаткова толькі пашпарта. Працэдура афармлення для юрыдычных асоб трохі больш складаная. Падрабязней азнаёміцца з ёй можна на сайце Дзяржаўнага сведчага цэнтра. Тэрмін дзеяння кожнага экзэмпляра два гады, затым прыйдзецца зрабіць апгрэйд.

З 2014 года ў краіне адкрытыя сведчыя цэнтры ў 28 гарадах. За гэты час ужо выдадзена 100 тысяч электронных подпісаў. І гэта дакладная лічба. Нам атрымалася папрысутнічаць на ўручэнні юбілейнага экзэмпляра. Яго ўладальнікам і стала Наталля Быстрамовіч.