Да Новага года два тыдні, у Беларусі актыўна разгортваецца перадсвяточны гандаль. Буйныя пляцоўкі - універмагі і цэнтры - ужо падрыхтаваліся да свят. Арганізаваны месцы па продажы ёлачных цацак, упрыгажэнняў і сувеніраў. Да таго ж рэжым працы ўжо падоўжылі 118 магазінаў і 56 кафэ і рэстаранаў. Неўзабаве да іх далучацца і іншыя. Бо гэтыя снежаньскія дні - час вялікіх продажаў і добрай выручкі. Як рыхтуюцца прадаўцы і вытворцы навагодняга настрою - у сюжэце Аліны Лапо (відэа).
У Беларусі актыўна разгортваецца перадсвяточны гандаль
19 декабря 2020













