У Беларусі 6 пацыентаў вылечыліся ад каранавіруса

18 марта 2020
На дадзены момант у Беларусі 6 пацыентаў з COVID-19 цалкам вылечаныя ад каранавіруса і адпушчаныя дамоў (6-ы пацыент выпісаны літаральна ўвечары), яшчэ двое атрымалі першыя адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпісу. Гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Толькі 9 пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфекцыі, г.з., па сутнасці, з’яўляюцца хворымі. Яшчэ на кантролі знаходзяцца 37 пацыентаў са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Г.з. хварэюць, падкрэслю, толькі 9 чалавек. Ярка выяўленых прыкмет каранавіруса ў іх не назіраецца. У стане сярэдняй цяжкасці, але са станоўчай дынамікай зараз знаходзіцца адзін пацыент. Медыкі адзначаюць, што сёння ў краіне 17 завозных выпадкаў COVID-19, астатнія выяўленыя ў кантактных асоб першага ўзроўню.

Алена Богдан, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "Сітуацыя на сённяшні дзень намі расцэньваецца як цалкам кантраляваная. Зараз пад назіраннем знаходзяцца больш за 1900 асоб, якія належаць да кантактаў першага і другога ўзроўняў. Я павінна сказаць, што дэталёвыя планы па перапрафіляванні ложкавага фонду і змене арганізацыі працы сёння ёсць, пачынаючы з устаноў горада Мінска, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў да цэнтральных раённых бальніц. Па кожнай цэнтральнай раённай бальніцы ёсць аналагічныя планы дзеянняў у выпадку з'яўлення пацыентаў з падазрэннем на каранавірус альбо па ізаляцыі і г.д.".

Завершана двухтыднёвае карантыннае медыцынскае назіранне больш як за 2 700 асобамі, якія прыбылі з небяспечных раёнаў.