Па новых правілах ужо з 2 сакавіка будзе жыць і працаваць жыллёва-камунальная гаспадарка краіны

18 января 2013
Новаўвядзенняў запланавана нямала. Так, разлікі паслуг ЖКГ стануць больш празрыстымі, капрамонт дамоў правядуць дакладна ў тэрмін, а злосных неплацельшчыкаў пераселяць у іншы горад. Вядома, адна справа - змяненні на паперы, і зусім іншае - у жыцці.Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу знаёміліся з працай сталічнай ЖКГ. Мікрараён Каменная Горка - адно з новых і паказальных утварэнняў. Менавіта тут часта ўзнікаюць пытанні жыллёва-камунальнага парадку. Каменная Горка - горад у горадзе, дзе пражывае 64 тысячы чалавек. Пакуль тут два ЖЭСы. Ёсць таксама ЖБВК і таварыствы ўласнікаў.
Зараз нярэдка абмяркоўваюць такую з'яву як прыватнае домакіраўніцтва. Але пры такім падыходзе, гавораць спецыялісты, увесь спектр работ выканаць не атрымаецца. Значыць, у жыхароў павінен быць выбар. 
(Сяргей Кандруцкі, дырэктар ЖРЭА № 2 Фрунзенскага раёна г. Мінска)
Кантроль за дзейнасцю прыватных структур у сферы ЖКГ напярэдадні прагучаў і з вуснаў Прэзідэнта падчас прэс-канферэнцыі беларускім і замежным СМІ. Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што за працай сістэмы ЖКГ будуць сачыць больш жорстка. Неабгрунтаванага росту цэн на паслугі не дапусцяць, а ініцыятыва па стварэнні таварыстваў уласнікаў або іншых формаў ЖКГ павінна зыходзіць ад людзей.
Ужо з 2 сакавіка ў Беларусі ўступае ў сілу новы Жыллёвы кодэкс. Каб высветліць, ці гатовыя да яго камунальнікі, сёння парламентарыі наведалі ЖЭСы Фрунзенскага раёна сталіцы. 
Новаўвядзенні закрануць і злосных неплацельшчыкаў. Калі ўласнік паўгода наўмысна не аплочваў паслугі, яго папярэдзяць, дадуць месяц на пагашэнне доўгу. У горшым выпадку - неплацельшчыка выселяць і дадуць жыллё меншай плошчы. 
Праца дэпутатаў парламента па ўдасканаленні жыллёва-камунальных адносін прадоўжыцца. Бо толькі апошнім часам у Палату прадстаўнікоў паступілі 4 тысячы прапаноў.