У Беларусі 20 верасня стартуе ацяпляльны сезон

20 сентября 2021
У Беларусі стартуе ацяпляльны сезон. Сёння пачнуць уключаць батарэі ў дзіцячых садах, школах, бальніцах, установах сацзабеспячэння, музеях, дзяржархівах, бібліятэках і гасцініцах Мінска.  У дамы ж цяпло пачне паступаць пры сярэднесутачнай тэмпературы на вуліцы +8 і ніжэй  на працягу пяці дзён. У апошнюю чаргу пацяплее ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых і іншых арганізацыях.