У Беларусі 1 сакавіка завяршаецца кампанія па дэклараванні даходаў

22 февраля 2017

Тыдзень застаўся на тое, каб даць справаздачу аб заробках. Час падаць усе дакументы аб продажах, падарунках або здачы жылля ў арэнду яшчэ ёсць. Але інспектары рэкамендуюць не адкладваць паход на апошнія дні, каб не ствараць чэргаў.

Каму трэба зазірнуць у падатковую ў найбліжэйшыя дні, каб не плаціць пасля штраф, - распавядзе наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк. На сайце міністэрства пакрокавая інструкцыя, каму і колькі плаціць. Дэкларацыю аб даходах у інспекцыях чакаюць да 1 сакавіка і нагадваюць, што не варта адкладваць гэтыя паходы на доўгі час. Працэнт тых, хто не паспеў або вырашыў схаваць дадатковы заробак, з года ў год каля 10 %.

У канцы лютага ў падатковых інспекцыях традыцыйна наплыў ахвотнікаў асабіста падаць дэкларацыю аб даходах. Як пацвярджэнне, за апошні тыдзень людзей прыходзіць столькі, колькі за папярэднія паўтара месяца. Падатковыя падаўжаюць час працы прыкладна на гадзіну, адмяняюць абед для прыёму фізасоб і прымаюць нават у суботу.

Палічылі, што плацельшчыкаў сёлета будзе на працэнтаў 10 больш, чым у мінулым. Ужо па ўсёй краіне пададзена 8 тысяч дэкларацый. Але колькасць будзе расці. У кожнай інспекцыі свая арыфметыка.

Інспектары зараз працуюць у рэжыме нон-стоп. Пры гэтым для кліента ўся працэдура запаўнення дэкларацыі, узоры можна знайсці прама холе падатковай, яе падача зойме хвілін 10-20.

Спіс тых, каму дэкларацыі падаваць трэба, не змяняўся. Падаходны ў 13 % заплацяць тыя, хто за пяць гадоў прадаў не адну кватэру, зямельныя ўчасткі або гаражы, а на працягу года - больш за адну машыну. Але гэта тычыцца легкавых. А вось за грузавік або аўтобус трэба даць справаздачу, нават калі гэта адзіны продаж за год. Дэкларуюцца таксама грошы ад здачы кватэр, даходы з-за мяжы і ў выглядзе дарагіх падарункаў.

Дэкларацыю можна прынесці асабіста ў падатковую або адправіць поштай. З наступнага года ў дапамогу прыйдзе электронны сэрвіс - асабісты кабінет. Адкрыць яго можна бясплатна. Каб атрымаць лагін і пароль, трэба зайсці ў найбліжэйшую інспекцыю з пашпартам.