У Беларусі 14 кастрычніка адзначаюць Дзень маці

14 октября 2015

Менавіта сёння яны - самыя галоўныя людзі ў нашым жыцці - чакаюць нас асабліва. Бо такое свята, калі мы ўспамінаем усіх іх працы, трывогі і бяссонныя ночы, толькі раз за год. Але паводле традыцыі ў нашай краіне, а традыцыі гэтай ужо амаль 20 гадоў, віншаванні маці чуюць на працягу цэлага тыдня. У гэты час ва ўсіх кутках Беларусі праходзяць святочныя канцэрты і акцыі. Аб яшчэ адной магчымасці нагадаць маці, што яна самая лепшая, - рэпартаж Улады Карніцкай.

Маленькі Пеця старанна выводзіць на лісце паперы кветкі. А ўсё таму, што самаму дарагому і любімаму чалавеку на свеце ў свята прынята дарыць нешта прыгожае. Тым больш, што маці ў яго, гаворыць Пеця, самая лепшая на свеце

І з гэтым не паспрачаешся, калі бачыш, як Вольга Растаргуева гуляе са сваімі дзецьмі. Прычым, цацкі, фламастары і кнігі ў гэтай сям'і купляюць у пяці экзэмплярах. І ўсё таму, што Вольга - шматдзетная маці.

За, здавалася б, такое элементарнае і звычайнае для жанчыны - гатоўнасць аддаць усё свае малым, Вольга атрымае ордэн Маці. Але гэта амаль праз год, калі самая малодшая дачка падрасце

Сёння ў канцэртнай зале Верхняга горада тыя, хто на асабістым прыкладзе даказвае, дзяцей шмат не бывае! Мінімум пяць малых, бязмежная любоў і, вядома ж, цярпенне - абавязковыя ўмовы. І 22 ордэны - знак матчынай доблесці і пашаны - знайшлі сваіх сапраўдных гераінь

Сёння ў нашай краіне літаральна ў арыфметычнай прагрэсіі колькасць маці-ардэнаносцаў павялічвалася з кожнай гадзінай. Практычна ў той жа час ужо ў Віцебску за тое, што ласкавае слова "маці" яны чуюць у некалькі разоў часцей, ордэн Маці ўручаюць яшчэ 6 жанчынам. А 25 маці сёння сталі лаўрэатамі абласной прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. Гэта ўзнагарода ў рэгіёне ўручаецца з 1987 года.

Словы падзякі і віншаванні сёння ва ўнісон гучалі па ўсёй краіне. Але, мабыць, самы галоўны для нашых маці падарунак - тысячы ўсмешак дзяцей і, вядома ж, іх творчасць. У Гродне ўсе ўзнагароджаныя маці сталі яшчэ і ўдзельнікамі паказу.

Гэта свята ўвайшло ў гісторыю нашай краіны ўжо амаль 20 гадоў таму. І за гэты час стала самым кранальным і, можа быць, самым галоўным для мільёнаў беларусаў. Дарэчы, наша краіна - адзіная краіна, дзе Дзень маці сімвалічна супадае з праваслаўным святам - Пакровамі. Паводле падання, яна з'явілася вернікам і пакрыла іх сваім покрывам. Гэтак жа, як любая маці абараняе сваё дзіця

Сёння па ўсёй краіне бясплатна кансульціравалі шматдзетных маці юрысты і натарыусы. Такую акцыю спецыяльна да Дня маці праводзіць Міністэрства юстыцыі. У сталічным падраздзяленні ведамства адказы на свае пытанні толькі ў першыя гадзіны працы спецыялістаў ужо атрымалі амаль паўсотні сямей. У топе праблем, з якімі сюды прыходзяць, - квадратныя метры, а таксама складаныя жыццёвыя сітуацыі і грашовая дапамога дзяржавы.

Сёння ў нашай краіне ледзь больш як 8 тысяч жанчын удастоеныя ордэна Маці. Яно і зразумела, сёння ласкавае звяртанне "мама" не проста гонар, але і па-ранейшаму вялікая адказнасць. Не толькі для самой маці - для краіны. Па выніках мінулага года, Беларусь займае 25 пазіцыю ( з 179!) у рэйтынгу краін, спрыяльных для нараджэння дзяцей і мацярынства

Аляксандр Румак, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны:

"За апошнія гады ў РБ назіраецца рост нараджальнасці дзяцей. Так, у 2014 годзе нарадзілася больш як 118 тысяч дзяцей, што складае самы найбольшы паказчык за 20 гадоў. І пры гэтым сумарны каэфіцыент нараджальнасці склаў 1,69. І па гэтым каэфіцыенце таксама РБ знаходзіцца наперадзе шэрагу развітых еўрапейскіх дзяржаў".

Ужо паслязаўтра, а Дзень маці традыцыйна ў нашай краіне святкуецца не адзін дзень, а цэлы тыдзень, віншаванні ў радзільных дамах будуць прымаць у тым ліку і тыя, хто жыццё падарыў сёння, 14 кастрычніка. У дзень, калі ўся краіна, як і маленькі Пеця са сваімі братамі, спяшаецца яшчэ раз нагадаць самаму блізкаму і дарагому чалавеку на планеце, што яна самая лепшая і любімая матуля.