У Беларусь завезлі экзатычных горных бараноў

22 января 2014

Сапраўдны беларускі муфлон. Менавіта так зусім хутка змогуць назваць сваіх пастаяльцаў працаўнікі Астравецкага лясгаса. На гадоўлі высакародных аленяў і ланяў у лясніцтве спыняцца не сталі, і завезлі ў Беларусь экзатычных горных бараноў. Расказвае Аляксей Радзівонаў.



Яны прыехалі ў нашу краіну зусім нядаўна, але ўжо прывыклі і да лясных краявідаў Астравецкага раёна, і да тых, хто іх фактычна кругласутачна даглядае. Разам з высакароднымі аленямі і ланямі зараз у гэтым лясгасе жывуць і муфлоны.


Аляксандр Шостак, галоўны ляснічы Астравецкага лясгаса: Мы тут піянеры. Адкрываем гэты новы від для Беларусі. Але гэты від ужо паляўнічы.


Пакуль 30 муфлонаў - на каранціне. Гэта абавязковая працэдура для ўсіх пачаткоўцаў. Праз месяц жывёліны адсвяткуюць наваселле ў вальеры на 60 гектараў.


Што ж датычыцца палявання, то магчымым яно стане толькі тады, калі колькасць муфлонаў дасягне 100 асобін.


Віктар Урбановіч, вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Астравецкага лясгаса: Яны добра ядуць сена, збожжа, паспрабавалі трошкі буракоў даць цукровых. Яны выдатна сябе адчуваюць.


Яны - гэта 23 самкі і сем самцоў. Але гэта - пакуль: да канца года тут на свет з'явяцца восем ягнят. І калі паляванне яшчэ толькі ў перспектыве, то агра і экатурызм у Астравецкім лясгасе - ужо рэальнасць. За апошнія 10 гадоў тут з'явіліся лазня, утульныя альтанкі і, вядома ж, камфортная паляўнічая хатка. Як вынік - гасцююць у гэтай хатцы не толькі беларусы і расіяне, але і літоўцы, бельгійцы і нават жыхары Германіі.


Зараз працуюць над новым турыстычным кірункам: экамаршруты, фішкай кожнага з якіх, зразумелая справа, будуць муфлоны. Пры гэтым з горнымі баранамі звязваюць не толькі эстэтычныя, але і эканамічныя надзеі: толькі пры продажы адна жывёліна прынясе каля 4,5 мільёнаў чыстага прыбытку.