У Беларусь вяртаюцца пералётныя птушкі

3 марта 2020
У Гродзенскай вобласці аднымі з першых пасля зімоўкі былі заўважаныя палявыя жаўрукі і дзікія гусакі. Ужо ўладкоўваюць свае гнёзды шпакі, кнігаўкі і нават жураўлі. Гэтых птушак адносяць да так званых блізкіх мігрантаў, яны зімавалі ў краінах Заходняй Еўропы, таму змаглі вярнуцца практычна на месяц раней звычайнага. Як адзначаюць арнітолагі, прычынай такой ранняй міграцыі стала плюсавая тэмпература і адсутнасць снежнага покрыва. 

Масавага вяртання пералётных птушак, зрэшты, чакаць не варта. Для далёкіх мігрантаў, якія зімуюць на Міжземным моры, арыенцірам служыць працягласць светлавога дня.