У Беларусь ізноў вяртаецца спякота

5 августа 2016

Пасля невялікага пахаладання ў Беларусь ізноў прыходзіць спякота. Сіноптыкі аб'явілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі. У сталіцы паветра прагрэецца да плюс 30, а яшчэ больш горача - каля 33 - будзе ў паўднёвых раёнах краіны. Надвор'е на выхадных таксама будзе гарачым, аднак месцамі пройдуць невялікія дажджы.