У Беларусь зноў завітала рэдкая птушка - палярная чайка

18 марта 2019

У Беларусь зноў завітала рэдкая птушка! У Мінску  ў мікрараёне Шабаны  ўбачылі палярную чайку. Гэты від  гняздуецца  ў Грэнландыі і Паўночнай Канадзе. У балтыйскія краіны прылятае рэдка. Напрыклад, у Літве  апошні раз яе бачылі 60 гадоў таму.

Новы для Беларусі від  выявілі падчас уліку птушак. Спецыялісты пацвердзілі, што гэта палярная чайка.