Вынікі года падвёў міністр аховы здароўя. У эксклюзіўным інтэрв'ю ў "Галоўным эфіры" Валерый Малашка адзначыў: да канца 2018-га экспарт медпаслуг складзе больш за 41 мільён долараў. Папулярныя за мяжой і беларускія медуніверсітэты. Усё часцей да нас едуць студэнты з Германіі, Ізраіля і Кітая. Дарэчы, набор будучых медыкаў хочуць павялічыць і рыхтаваць ужо не тэрапеўтаў, а адразу ўрачоў агульнай практыкі.













