У Беларусь у найбліжэйшыя два гады можа прыйсці сетка 5G

12 марта 2016

Такую інфармацыю нашаму каналу агучыў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў. Ёмістасць сетак дазволіць абслугоўваць больш за мільён прылад на плошчы ў 1 квадратны кіламетр. У якім месцы Беларусі самы хуткі Інтэрнэт і як новыя хуткасці ўплываюць на развіццё гарадской інфраструктуры - даведваўся Дзмітрый Цітоў.

Хуткасць LTE у розных месцах горада, мяркуючы па каментарыях карыстальнікаў у сацсетках, адрозніваецца. Стрэлка новага спідометра прама ля ўваходу ў офіс распрацоўшчыка застыла на ўзроўні 80 мегабіт за секунду. Падчас руху яна ледзь меншая.

Пакрыццё забяспечваюць 150 базавых станцый у дыяпазоне 1800 Мгц - сетка 4G працуе на адлегласці 7 кіламетраў ад месца доступу. Такія магчымасці - гэта не толькі камфортны прагляд 4k-відэа і хуткая запампоўка файлаў, таксама і развіццё сістэмы разумнага горада.

У 2016 годзе тэхналогія прыйдзе ў абласныя гарады, да 2020 года - у раённыя цэнтры і іншыя населеныя пункты з колькасцю не менш як 50 тысяч чалавек. Беларусь чакае і яшчэ шэраг прыемных тэхналагічных сюрпрызаў. Укараненне якасна новых тэхналогій дазволіць узмацніць пазіцыі ў рэйтынгу развіцця інфармацыйных тэхналогій.

Новы праект рэалізуецца з дапамогай воблачных тэхналогій. Паводле планаў распрацоўшчыкаў, ужо да канца 2018 года ўсе дзяржорганы будуць выкарыстоўваць у сваёй працы не папяровыя дакументы, а віртуальныя дадзеныя.

Пакуль толькі адзін з мабільных аператараў падае паслугі на базе новай сеткі. Астатнія падключаць паслугу ў найбліжэйшай будучыні.

Карыстальнікі пагаворваюць, што модуль 4G даволі пражэрлівы і садзіць батарэю. І пры пастаянным выкарыстанні гаджэт двухгадовай даўнасці пратрымаецца парадку 3 гадзін. LTE - гэта ў першую чаргу сувязь для кампактных мабільных прылад.

Міжнародны саюз па тэлекамунікацыях паставіў мэты па ўкараненні ў жыццё стандарта 5G да 2020 года. На фоне хуткасцяў cеткі LTE гэтая навіна гучыць, як фантастыка. Яна можа стаць рэальнасцю яшчэ раней.

Мяркуецца, што ёмістасць сетак дазволіць абслугоўваць больш за мільён прылад на плошчы ў 1 квадратны кіламетр з сярэдняй хуткасцю звыш 100 Мбіт/с.