У Беларусь вярнулася цяпло

24 марта 2015

У Беларусь пасля нядоўгіх халадоў зноў вярнулася цяпло. Сёння днём слупок тэрмометра паднімецца да 13 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны да 15-ці. Будзе без ападкаў. А вось з чацвярга цёплыя паветраныя масы з Чорнага мора прынясуць дажджы. Тым не менш да канца тыдня будзе цёпла - аж да плюс 16-ці.