У Беларусь сёння прыйдуць першыя майскія навальніцы

13 мая 2013

Сіноптыкі распаўсюдзілі штармавое папярэджанне.  Увечар з паловы на пятую да сямі вечара дождж з громам і маланкай чакаюцца па Брэсцкай, Гродзенскай, заходняй палове Віцебскай і паўночна-заходніх раёнах Мінскай абласцях. Пры навальніцах парывы ветру могуць дасягаць 18 метраў за секунду.