Замест летняй спёкі - перапады тэмператур, дождж і шквалісты вецер. У Беларусь рэзка прыйшло чарговае пахаладанне. Пра набліжэнне буры ўчора МНС папярэдзіла жыхароў з дапамогай СМС-рассылкі. Пацярпелых няма.
Без святла засталіся больш як 480 населеных пунктаў. Толькі ў Віцебскай вобласці іх было звыш 150. Зараз электразабеспячэнне цалкам адноўлена. Таксама пацярпеў аўтатранспарт і дах. Дрэвы валіліся на аўтамабілі і жылыя дамы. Першыя паведамленні пра надзвычайныя здарэнні ратавальнікам сталі паступаць учора пасля пяці вечара.
Цалкам атрымалася аднавіць энергазабеспячэнне і ў Брэсцкай вобласці. Без святла тут былі 114 населеных пунктаў і 34 малочнатаварныя комплексы. Больш за ўсіх ад стыхіі пацярпелі жыхары Баранавіцкага раёна. Над ліквідацыяй непаладак працавалі больш як паўсотні спецыялістаў.














