У Беларусь прыйшлі снегапады

14 января 2017

Як і абяцалі сіноптыкі, у Беларусь прыйшлі снегапады. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Зараз на вуліцах горада снежная каша. Сыпаць будзе ўвесь дзень. Асноўныя магістралі прыбірае камунальная тэхніка. Больш складаная сітуацыя ў дварах. Аўтамабілі добра засыпала. Не лягчэй і пешаходам. Месцамі прайсці цяжка. Сёння дадасца і моцны вецер парывамі да 14 метраў за секунду. Днём - мінус 3 - плюс 2. Гідрамет абяцае, што ўжо ў нядзелю надвор'е стабілізуецца, а ў панядзелак пахаладнее да мінус 10 днём.