У Беларусь прыйшлі першыя замаразкі

23 сентября 2019

На большай тэрыторыі краіны наступнай ноччу, як і сёння, чакаецца да мінус чатырох градусаў. Днём  будзе да 12-ці цяпла і пераважна без ападкаў. У сувязі з замаразкамі сіноптыкі раяць не пакідаць    на палях адкрытую выкапаную сельгаспрадукцыю.