У Беларусь прыйшоў магутны паўночнаатлантычны цыклон

6 декабря 2013

Хавер вяртаецца! У Беларусь прыйшоў магутны паўночнаатлантычны цыклон. Першыя яго подых адчулі жыхары Віцебскай вобласці. Моцныя снегапады, завея і галалёдзіца падоўжацца да канца тыдня. Таксама парывы ветру да 24 метраў за секунду. Пры гэтым тэмпература будзе вагацца ад -3 да +2 градусаў. Ужо заўтра слупкі тэрмометраў пакажуць 6 марозу, а ў нядзелю - і да 12. Да пачатку наступнага тыдня Хавер пакіне тэрыторыю Беларусі, але тэмпература працягне зніжацца.


Камунальнікі падрыхтаваліся да ўдару стыхіі. Уся дарожная тэхніка ўжо расчышчае снег на беларускіх вуліцах, таксама трасы пасыпаюць рэагентамі.


І традыцыйна. Экстранныя службы просяць аўтамабілістаў у такія складаныя дні быць максімальна ўважлівымі за рулём і па магчымасці карыстацца грамадскім транспартам або зусім адмовіцца ад паездак, калі гэта магчыма.