У Беларусь прыехала прынцэса Бурбон-Пармская

16 июня 2016

У Беларусь прыехала нашчадак французскіх каралёў - прынцэса Таня дэ Бурбон-Пармская. Госця ўвечары адправіцца ў Мірскі замак на адкрыццё франка-беларускай выставы прыкладных мастацтваў Mir Couture. Публіцы прадэманструюць 15 вобразаў ад мэтра тонкай вышыўкі і шоўку Дэні Дюрана, дапоўненых аксесуарамі беларускага мадэльера Апці Эзіева.

Таня дэ Бурбон-Пармская, прынцэса, пасол моднага дома Denis Durand Atelier (Францыя): "Я вельмі рада быць у Беларусі і з нецярплівасцю чакаю магчымасці пазнаёміцца з Мінскам, з краінай. Але асабліва мне цікавы Мірскі замак, таму што, як вы ведаеце, існуюць гістарычныя сувязі паміж сямействам Радзівіл і каралеўскай сям'ёй Францыі, таму я з вялікім задавальненнем адкрыю для сябе Мірскі замак сёння ўвечары".

Дэні Дзюран, дызайнер адзення моднага дома Denis Durand Atelier (Францыя): "Упершыню я наведаў Беларусь, калі праходзіў кінафестываль "Лістапад" і быў проста шчаслівы. Сёння я шчаслівы ўдвая, таму што я палюбіў гэтую краіну, яна мне блізкая па духу. Я заўсёды рады сюды вярнуцца, тым больш з такім прыгожым праектам".

Для шырокай публікі выстава Mir Couture у Мірскім замку адкрыецца ўжо заўтра.