У Беларусь прыбываюць журналісты з 44 расійскіх рэгіёнаў

11 декабря 2018

Ад Калінінграда да Далёкага Усходу. Сёння ў Беларусь прыбываюць журналісты з 44 расійскіх рэгіёнаў. Гэта блогеры, тэлерэпарцёры, прадстаўнікі друкаваных СМІ - усяго больш як 80 чалавек. Учора ў Маскве іх прымаў пасол Беларусі ў Расіі. У фармаце прэс-канферэнцыі Уладзімір Сямашка распавёў пра нашу краіну, яе гісторыю, прамысловыя прадпрыемствы і турыстычныя магчымасці. Удзельнікам таксама правялі экскурсію па культурным і дзелавым цэнтры пасольства і па традыцыі зрабілі агульнае фота на памяць.

Прэс-тур расійскіх журналістаў у Беларусь праводзіцца ўжо 14-ы раз. Праграма заўсёды насычаная - гэта наведванне прадпрыемстваў, аграгарадкоў, спартыўных і культурных аб'ектаў. І пра ўсё гэта напішуць у газетных артыкулах, на інтэрнэт-парталах і распавядуць па ТБ.