Падпісаны дакументы аб перадачы нам кітайскай вакцыны Sinopharm. Прэпарат будзе даступны і ў рэгінах. Паўтара мільёна доз вакцыны прывезлі ў Мінск напярэдадні. З іх - адна трэцяя частка гуманітарная дапамога і мільён - па закупцы. Прэпарата хопіць на 750 тысяч чалавек.
Упершыню Белтаможсервіс прыняў на захоўванне 1,5 млн доз вакцыны супраць COVID-19
Вакцына захоўваецца на складах Белтаможсервіса ў спецыяльным халадзільніку пад асаблівым кантролем. Тэмпература складае 4 градусы па Цэльсіі. Прадпрыемства прымае вакцыну ўпершыню. Тут жа захоўваюцца і іншыя лекавыя прэпараты.
Прадпрыемства, як вядучы лагістычны аператар Беларусі, адным з першых у краіне атрымала пацверджанне адпаведнасці высокім міжнародным стандартам. Акрамя гэтага, забяспечыць умовы захоўвання прэпаратаў Белтаможсервіс можа і ў іншых рэгіёнах краіны.













