У Беларусь па бязвізу больш за ўсё турыстаў прыехала з Германіі, Польшчы і Італіі

11 декабря 2018

Міністэрства замежных спраў Беларусі прапаноўвае падоўжыць тэрмін знаходжання ў нашай краіне замежнікаў без рэгістрацыі да 30 дзён. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Ганевіч.

Пакуль жа час без уліку ў органах унутраных спраў складае ўсяго 5 дзён. У планах таксама - дазволіць прылятаць у Беларусь па бязвізу, у тым ліку, праз аэрапорты Брэста і Гродна, а таксама праз Расію. Адзначым, за 9 месяцаў гэтага года ў Беларусь заехала больш за тры з паловай мільёны замежных грамадзян. А па 30-дзённаму бязвізу прыляцела амаль 180 тысяч чалавек. Больш за ўсё турыстаў прыехала з Германіі, Польшчы і Італіі. Таксама ў топ-10 краін увайшлі Вялікабрытанія, ЗША, Францыя, Нідэрланды, Латвія, Швецыя і Літва.