У Беларусь на змену цяплу прыйшлі ападкі і пахаладанне

6 апреля 2017

У Мінску ідзе дождж. Магчымыя навальніцы з парывістым ветрам. Сёння тэмпература паветра паднімецца да 13 са знакам плюс, а ў паўднёва-заходніх раёнах будзе цяплей - да 17 градусаў. Але да выхадных, паводле прагнозаў, стане халадней - у ноч на нядзелю па поўначы магчымы мокры снег. Цяпло вернецца ў пачатку наступнага тыдня.