У Беларусь на змену маразам прыйшла адліга

26 января 2016
На гэтым тыдні будзе цёпла, сыра, туманна. Чакаюцца дажджы і мокры снег. Сярэдняя тэмпература перавысіць норму на 5-7 градусаў, што характэрна для другой паловы сакавіка. Днём прагназуецца да плюс 3, а ў выхадныя і ўвогуле 7 градусаў цяпла.