У Беларусь на змену камфортнаму надвор'ю сёння вяртаецца спякота

14 августа 2018

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі слупкі тэрмометраў паднімуцца да плюс 30, у паўднёва-заходніх раёнах пройдуць дажджы і навальніцы. Заўтра ападкі чакаюцца ўжо ў большасці раёнаў краіны. З чацвярга спякота пойдзе на спад. Выхадныя таксама будуць цёплымі, але без дажджоў і навальніц не абыдзецца.

Тым часам з-за высокіх тэмператур у 32 раёнах Беларусі забаронена наведванне лясоў. Пакуль гэта не датычыцца толькі двух рэгіёнаў - Брэсцкага і Віцебскага.