У Беларусь на адпачынак і аздараўленне ўпершыню прыехалі школьнікі з Егіпта, Індыі і В'етнама

23 августа 2019

Інтэрнацыянальнае лета! У Беларусь на адпачынак і аздараўленне па запрашэнні нашага Прэзідэнта ўпершыню прыехалі школьнікі з Егіпта, Індыі і В'етнама. Для дзяцей на беразе Нарачы насычаная праграма: ад спартыўных першынстваў да экскурсій па экалагічных сцежках. У першы дзень змены прайшоў вечар сяброўства ля вогнішча. Дзяўчаты танчылі нацыянальны індыйскі кат-хак, хлопцы з В'етнама чыталі Пушкіна, а юныя беларусы частавалі гасцей бульбай у мундзіры. Падоўжыцца міжнародная змена да 27 жніўня. Затым замежныя госці некалькі дзён правядуць на экскурсіях. Наведаюць галоўныя ВНУ краіны, аквапарк, нацыянальныя музеі.