У Беларусь на некалькі дзён прыехалі расійскія школьнікі

3 ноября 2014

У Беларусь на некалькі дзён разам з бацькамі прыехалі расійскія школьнікі. На чале дэлегацыі шматдзетны тата - палітык, баксёр-прафесіянал у суперцяжкай вагавой катэгорыі Мікалай Валуеў. З раніцы школьнікі наведалі Хатынь, пасля чаго адправіліся на аўтамабільны завод - БелАЗ. Там спачатку пабывалі ў музеі прадпрыемства, пасля чаго, абыходзячы зборачны цэх, на свае вочы пабачылі гігантаў аўтапрама.

Нягледзячы на тое, што ўзбірацца на машыну падчас экскурсій дарослым не дазваляецца, для расійскіх школьнікаў зрабілі выключэнне.

Дарэчы, на гэтым праграма экскурсій не заканчваецца. Заўтра школьнікі з Расіі адправяцца ў Белавежскую пушчу, наведаюць музей прыроды і рэзідэнцыю Дзеда Мароза.