У Беларусь прыйшло сапраўднае бабіна лета

12 октября 2018

Цёплымі будуць і выхадныя. Тэмпература паветра на 4 градусы вышэйшая за кліматычную норму. Дажджоў сіноптыкі не прагназуюць. Ночы ўжо па-асенняму халодныя, а днём месцамі паветра прагрэецца да 19 са знакам плюс. Такое ж камфортнае яснае надвор'е захаваецца і на пачатку наступнага тыдня.