У Беларусь ідуць моцныя дажджы з парывістым ветрам

23 августа 2017

Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі на сёння і заўтра. Непагадзь прынясе цыклон з поўдня Еўропы. Сёння моцныя дажджы пройдуць па ўсходзе і паўночным усходзе. Заўтра ападкі чакаюцца і ў цэнтральных раёнах. Але з пятніцы пачне цяплець. На выхадных ужо да плюс 26-ці.