У Беларусь ідзе пахаладанне

20 октября 2017

На змену амаль вераснёваму цяплу ў Беларусь ідзе пахаладанне. Сёння паветра прагрэецца да плюс 15, дажджоў не прагназуецца. Але на выхадныя халодны антыцыклон прынясе дажджы і паніжэнне тэмпературы. Уначы месцамі яна апусціцца да нуля, а днём будзе не больш за 10 цяпла. У пачатку наступнага тыдня такое надвор'е захаваецца. У аўторак на паўночным усходзе Беларусі магчымы мокры снег.