У Беларусь ідзе пахаладанне

15 октября 2020
Сёння тэмпература паветра па краіне не перавысіць 14 градусаў цяпла. У многіх раёнах месцамі пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны прагназуецца слабы туман. Вецер парывамі да 9 метраў за секунду. Бліжэй да выхадных дажджы пачасцяцца, а тэмпература паветра адчувальна панізіцца.