У Беларусь ідзе пахаладанне

3 февраля 2020
Да сярэдзіны тыдня слупок тэрмометра апусціцца да мінусавых тэмператур. А вось сёння і заўтра чакаецца да плюс 5. Магчымы мокры снег і дождж. У некаторых раёнах слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Адзначым, што на выхадных у нашай краіне было зафіксавана больш як 20 тэмпературных рэкордаў. Слупок тэрмометра паднімаўся вышэй за 10 градусаў.