У Беларуcі пашыраецца сетка мабільных медыцынскіх комплексаў

14 июля 2019

Паліклініка на колах. У Беларуcі пашыраецца сетка мабільных медыцынскіх комплексаў. Так, сёлета толькі ў Мінскай вобласці абсталяваныя машыны закупілі ў шэсць раёнаў. Хутка з'явяцца яшчэ шэсць. У ФАПе на колах можна зрабіць кардыяграму, праверыць зрок і слых, прайсці акушэрскі агляд, здаць аналізы і нават у міні-аптэцы набыць неабходныя лекі. Зараз комплексы паступова дапаўняюць апаратамі ультрагукавой дыягностыкі. У невялікія населеныя пункты мабільная паліклініка прыязджае раз на тыдзень. За дзень аўтобус наведвае 4-5 вёсак. У будучыні перасоўныя медыцынскія комплексы могуць з'явіцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. З іх дапамогай атрымаецца цалкам ахапіць насельніцтва нават у самых аддаленых кутках рэгіёна.