У Баранавічах вартавыя парадку знайшлі мужчын, якія пагражалі вайскоўцу ў публічным чаце

8 октября 2020
У Баранавічах вартавыя парадку знайшлі мужчын, якія пагражалі вайскоўцу ў публічным чаце, дзе былі размешчаны адпаведныя меседжы. Аператыўнікі высветлілі, што фігуранты - жыхары Баранавіч. Напрыклад, 34-гадовы мужчына прапаноўваў спаліць кватэру супрацоўніка. Дарэчы, сам ён не раз аказваўся ў полі зроку праваахоўнікаў - часцей за распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы. А яго так званы калега і ўвогуле больш за 30 разоў станавіўся фігурантам адміністрацыйных працэсаў. Віну абодва мужчыны прызналі. Прававую ацэнку іх дзеянням дадуць следчыя.