У Баранавічах адкрылі новую падстанцыю хуткай дапамогі

29 июля 2020
Сёння ў Баранавічах зарабіла новая падстанцыя хуткай дапамогі. У зоне ахопу - 200 тысяч мясцовых жыхароў. У двухпавярховым цэнтры размясціліся не толькі дыспетчарская служба і транспартны ўчастак, але і кабінеты для амбулаторнага прыёму пацыентаў. Медперсанал - а гэта 280 чалавек - будзе працаваць у камфортных умовах. У будынку прадугледжаныя 11 пакояў адпачынку, раздзявальні і душавыя кабіны.

Падстанцыя ўкамплектаваная сучасным абсталяваннем для стэрылізацыі інструментаў. А за месцазнаходжаннем брыгад будзе сачыць новая інфармацыйная сістэма. Адзіным комплексам да будынка хуткай прыбудаваны гараж, разлічаны на 20 аўтамабіляў. Ёсць аўтамыйка замкнёнага цыклу, майстэрня для бягучага рамонту машын з электрапад’ёмнікам і іншым абсталяваннем.