У Аўстраліі вакцыну БЦЖ выпрабоўваюць ад COVID-19

30 марта 2020
Выратаваць свет ад каранавіруса можа вакцына БЦЖ, гавораць медыкі. Выведзеная больш за сто гадоў таму яна выкарыстоўваецца для выпрацоўкі імунітэту супраць сухотаў, але можа стаць і незаменнай для барацьбы з COVID-19. Высветліць гэта вырашылі ўрачы з Аўстраліі. У краіне пачаліся маштабныя тэсты на 4 тысячах чалавек. Адзначым, у Беларусі і Расіі  вакцынацыя БЦЖ абавязковая яшчэ з часоў СССР. Як піша New York Times, магчыма, гэта растлумачыць нізкія лічбы захворвання ў нашых краінах.